Бёрнс дадаў, што планы расійскага прэзідэнта па ўварванні ва Украіну былі заснаваныя на «глыбока памылковых здагадках і ілюзіях». Як сцвярджае дырэктар ЦРУ, які раней працаваў паслом у Маскве, ён чуў, як Пуцін у прыватных размовах казаў, што Украіна — гэта не сапраўдная краіна.
Падчас апошняга візіту ў Тэгеран Пуцін заўважна кульгаў і кашляў. Пасля ён скардзіўся журналістам на спёку і кандыцыянер.
Здароўе прэзідэнта Расіі выклікае шмат розных пытанняў і абмяркоўваецца журналістамі.