Таццяна Талочка. Фота Spring96.org

Таццяна Талочка. Фота Spring96.org

12 жніўня 2020 года непаўналетні Міцкевіч апынуўся ў рэанімацыі пасля збіцця і катаванняў сілавікоў, дактарам прыйшлося ўвесці падлетка ў медыкаментозную кому. 3 верасня Міцкевіча выклікалі на допыт ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску. На думку следчых, ён удзельнічаў у масавых беспарадках 10 жніўня на вуліцы Прытыцкага і быў датычны да ўзброенага нападу на кіроўцу грузавога аўтамабіля МАЗ. Падчас аднаго з допытаў Міцкевічу стала дрэнна, ён зноў трапіў у рэанімацыю. Праз некалькі дзён Цімур знік з бальніцы. Падлетку ўдалося збегчы з краіны. Цяпер 19-гадовы Міцкевіч ваюе на баку Украіны ў беларускім палку Кастуся Каліноўскага.

Таццяна Талочка была доктарам Цімура Міцкевіча. «ГУБАЗіК не змог яго дапытаць у бальніцы, праз трое сутак сілавікі не знайшлі, у чым яго абвінаваціць, знялі канвой і хлопец збег, калі верыць калегам Таццяны, ужо не з яе аддзялення, — распавядаюць родныя доктаркі.

— Мы не ведаем дакладна, але бачым гэта так: Таня ўваходзіла ў склад камісіі, якая прыняла рашэнне аб тым, што Міцкевіча нельга дапытваць, г. зн. яе подпіс, тэарэтычна, павінен быць пад гэтым рашэннем, як і подпісы іншых дактароў. Мабыць, сілавікі лічаць, што Таня магла даць Міцкевічу нейкія прэпараты ці іншымі дзеяннямі зрабіла так, што яго стан пагоршыўся, і медыцынская камісія прыняла рашэнне, што допыт праводзіць нельга».

Наколькі вядома родным, з усіх супрацоўнікаў бальніцы затрымалі толькі Талочку.

Па словах суразмоўцаў, пасля затрымання Таццяна 25 дзён правяла на Акрэсціна — спачатку ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, пасля ў ізалятары часовага ўтрымання — без перадач, лістоў, у перапоўненых камерах з бяздомнымі.

Таксама ГУБАЗіК затрымліваў мужа Таццяны. Суразмоўцы DW кажуць, у аддзяленні мужчыну збівалі, каб гэта чула Таццяна і падпісала патрэбныя сілавікам прызнанні.

Цяпер доктарка знаходзіцца ў СІЗА №1 па вуліцы Валадарскага. Тут, адзначаюць блізкія, умовы ўтрымання значна лепшыя, чым на Акрэсціна: у камеры чатыры чалавекі, ёсць маленькі тэлевізар і вентылятар, арыштантаў водзяць на прагулкі, Таццяне перадаюць лісты, яна можа сустракацца з адвакатам. Калі медыка пачнуць судзіць, родным невядома.

Чытайце таксама:

Памятаеце 17-гадовага Цімура Міцкевіча, які ў жніўні 2020-га пасля збіцця сілавікамі быў у коме? Цяпер ён ваюе ва Украіне

Памерла маці 17-гадовага Цімура, які апынуўся ў рэанімацыі пасля пратэстаў. Сіротамі засталіся дзевяць дзяцей

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
13
Абуральна
101