У рэгулятары растлумачылі, што такі крок дазволіць павялічыць канкурэнтаздольнасць украінскіх вытворцаў, зблізіць курсавыя ўмовы для розных груп бізнесу і насельніцтва і падтрымаць устойлівасць эканомікі ва ўмовах вайны.
Пры гэтым, афіцыйны курс грыўні да даляра ЗША і ў далейшым з'яўляецца фіксаваным.
«Ва ўмовах высокай нявызначанасці, абумоўленай вайной, фіксаваны афіцыйны курс да даляра ЗША з'яўляецца асноўным якарам стабілізацыі чаканняў і ключавым сродкам выканання прыярытэтных мэтаў НБУ. Яны заключаюцца ў забеспячэнні цэнавай і фінансавай стабільнасці, што з'яўляецца важнай перадумовай аднаўлення эканомікі», — заяўляюць у НБУ.
На пачатку вайны НБУ зафіксаваў курс грыўні на ўзроўні 29,25 грн за 1 даляр.
Пяць месяцаў вайны Украіне ўдавалася трымаць курс грыўні на гэтым узроўні. Аналітыкі бачылі ў гэтым праяву сілы ўкраінскай фінансавай сістэмы.