Фота: Kommersant.ru

Фота: Kommersant.ru

Па словах крыніц выдання ў буйных гандлёвых сетках, Mars папярэдзіла, што скароціць асартымент Orbit з-за праблем з інгрэдыентамі і змяненняў у ланцужку паставак. У сетцы крам «Верны» заявілі, што, па словах прадстаўнікоў Mars, кампанія не зможа адгружаць прыкладна палову асартыменту Orbit да канца ліпеня, а іншую палову — да канца года. Прычынай названая адсутнасць асноўнага інгрэдыенту для вырабу жуйкі.

Крыніца «Коммерсанта» у буйной кампаніі па вытворчасці прадуктаў распавёў, што гумавая аснова для жуйкі з сінтэтычных палімераў трапіла пад санкцыі ЕС, уведзеныя з-за ўварвання ва Украіну. Прадукт пастаўляецца пад мытным кодам у рамках групы «хімічныя прадукты… у тым ліку складаюцца з сумесяў натуральных прадуктаў…», якая ўключаная ў пералік забароненых да ўвозу ў Расію.

Саўладальнік Маскоўскай кандытарскай фабрыкі «Перамога» Віталь Мураўёў заявіў, што знайсці замену недаступным інгрэдыентаў можна, напрыклад, у Кітаі, але пастаўкі адтуль займаюць значна больш часу.

Mars — амерыканскі вытворца харчовых прадуктаў, які валодае, у ліку іншага, брэндамі Mars, Snickers, Milky Way, Bounty, M&M's. Да пачатку вайны прадукцыя Mars і імпартавалася ў Расію, і выпускалася на некалькіх мясцовых заводах.

У Беларусь гэтыя прадукты пастаўляюцца ў асноўным з расійскіх заводаў.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0