Маючы гэты статус, няўрадавыя арганізацыі надзяляюцца шэрагам магчымасцяў: больш цесна супрацоўнічаць з ЭКАСАС і яго органамі, правам прымаць удзел у міжнародных мерапрыемствах і канферэнцыях, якія праводзяцца ў рамках ААН, рабіць вусныя і пісьмовыя заявы ў рамках гэтых мерапрыемстваў, мець доступ на тэрыторыю ААН і г. д. Калі ў НДА няма падобнага статусу, то ёй, па сутнасці, патрэбны акрэдытаваны партнёр, каб прасоўваць сваю пазіцыю ў рамках мерапрыемстваў ААН.

БХК першая і пакуль адзіная няўрадавая арганізацыя з Беларусі, якая атрымала гэты статус.

«Да атрымання такога статусу БХК ішоў больш за пяць гадоў. Увесь гэты час дэлегацыі Расіі (пераважна) і Кітая зацягвалі працэс, выкарыстоўваючы фармальныя працэдуры.

Гэта важнае рашэнне яшчэ і таму, што яно прынятае, нягледзячы на ліквідацыю Беларускага Хельсінкскага камітэта ўладамі. Гэта прызнанне таго, што для грамадскай арганізацыі патрэбная не фармальная рэгістрацыя, а рэальная дзейнасць», — піша БХК.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0