Фота: Onliner.by

Фота: Onliner.by

Лукашэнку было даложана, што свабодных месцаў у гандлёвым цэнтры «Сталіца» цяпер практычна не засталося — яны ўсе запоўненыя, і пераважна айчыннымі брэндамі. Прадстаўлены шырокі асартымент тавараў нацыянальных вытворцаў: адзення і абутку, сувеніраў, хатняга тэкстылю, посуду, аксесуараў, харчовых тавараў, мэблі і шмат чаго іншага.

«Тое, што вы зрабілі нарэшце за час існавання гэтага аб'екта, беларускі гандлёвы цэнтр — гэта ўжо добра», — адрэагаваў ён. Такі ж аб'ект Лукашэнка даручыў зрабіць і на месцы даўгабуда «Магніт Мінска» на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага. Комплекс пачалі будаваць яшчэ ў 2009 годзе. З тых часоў працы так і не былі завершаныя.

Адметна, што насупраць гэтага даўгабуду праз дарогу знаходзіцца вялікі гандлёвы комплекс «Дана Мол».

Клас
2
Панылы сорам
26
Ха-ха
49
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1