Фота: pixabay.com.

Можа гучаць відавочна, але адчуванне смагі, асабліва калі ў роце ў вас суха, з’яўляецца самай галоўнай прыкметай таго, што вам трэба піць больш вады. У большасці выпадкаў смага — прыкмета таго, што вы ўжо даволі абязводжаныя, піша New York Times.

Абязводжванне таксама можа зрабіць вашу скуру менш эластычнай. Націсніце на скуру на локці або на верхняй частцы кісцей. Калі пасля таго, як вы прыбіраеце палец, на скуры застаецца след, тады, магчыма, вам трэба больш вады. Але майце на ўвазе, што гэтая прыкмета не заўсёды эфектыўна сігналізуе пра абязводжванне, асабліва ў выпадку сталай скуры.

Некалькі даследаванняў паказалі, што нават лёгкае абязводжванне можа рабіць людзей больш раздражняльнымі і нават трывожнымі. У адным выпадку навукоўцы зрабілі выснову, што настрой ад абязводжвання больш змяняецца ў жанчын, чым у мужчын, хаця і не надта зразумела, чаму.

Вы маглі чуць, што цёмная мача — гэта прыкмета абязводжвання, але на яго часцей указвае частата мочаспускання. Калі вы не спраўляеце малую патрэбу кожныя дзве-тры гадзіны, гэта можа сведчыць, што ваша цела эканоміць вадкасці.

Нарэшце, калі ў вас кружыцца галава ці ёсць адчуванне млоснасці пасля таго, як вы ўстаяце, гэта можа ўказваць на абязводжванне. Гэта не заўсёды прыкмета чагосьці трывожнага, але калі такое здараецца некалькі разоў на дзень, лепей усё ж папіць.

Спёка вяртаецца. Як сябе паводзіць у такое надвор’е?

Рэкордная спёка: Брэд Піт паказаўся ў ільняной спадніцы ФОТА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру