Устаноўка HIMARS на вучэннях у Даніі, 24 мая 2022 года. Фота: Вікіпедыя

Устаноўка HIMARS на вучэннях у Даніі, 24 мая 2022 года. Фота: Вікіпедыя

Сярод іншага Кіеў атрымае яшчэ чатыры рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS (і іх агульная колькасць на ўзбраенні ўкраінскай арміі дасягне 20 штук), а таксама да 500 баявых дронаў-камікадзэ Phoenix Ghost і 36 тыс. артылерыйскіх снарадаў.

Пра тое, што ЗША маюць намер выдзеліць Украіне яшчэ чатыры ўстаноўкі HIMARS, у сераду паведаміў амерыканскі міністр абароны Лойд Осцін. Украіна таксама атрымала пэўную колькасць падобных сістэм MLRS M270.

Украінскія ўлады кажуць, што пастаўкі такой высокадакладнай і дальнабойнай зброі, як HIMARS, значна змяняюць сітуацыю на полі бою. Аднак у Кіеве падкрэсліваюць, што УСУ маюць патрэбу ў нашмат большай колькасці такіх сістэм: дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч заяўляў, што баланс сіл змогуць карэнным чынам пераламаць каля 40-60 такіх установак.

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0