У чым сутнасць навіны? У адным з паркаў польскай сталіцы на дзвюх украінак напалі непаўналетнія полькі з-за таго, што нібыта іх хлопцы глядзяць на іх. Адну з замежніц шпіталізавалі, хуліганак затрымалі.

Ціманоўская жа зрабіла з гэтай гісторыі свае ўласныя высновы: яна дапусціла, што ўкраінкі могуць быць вінаватыя ў тым, што іх пабілі. У спартсменкі па ўласным жыццёвым вопыце склалася ўражанне, што некаторыя (хутчэй за ўсё, маюцца на ўвазе ўкраінкі, якія з'ехалі ў першую чаргу ад вайны) апынуліся за мяжой, каб знайсці сабе кавалера.

«Дзіўна, што за 10 месяцаў я не чула ніводнай такой гісторыі пра беларусак», — дадае Ціманоўская.

Заявы публічнай асобы з 27 тысячамі падпісчыкаў не маглі не застацца незаўважанымі. Іх падхапілі шматлікія тэлеграм-каналы, у тым ліку тыя, на якіх падпісаныя каля мільёна чалавек.

На беларуску абрынулася хваля хэйту з пагрозамі фізічнай расправы, з-за якой яна была вымушаная закрыць свой інстаграм і змяніць аватарку. Па словах спартсменкі, яе слова перакруцілі.

У жніўні мінулага года Ціманоўская абурылася, што яе паставілі бегчы ў эстафеце 4 па 400 метраў, хаця яе профіль — кароткія дыстанцыі.

«Павер, я не сваю дупу ратую». Паглядзіце, як функцыянеры ўгаворвалі беларусаў змірыцца і не высоўвацца

Чыноўнікі і трэнеры хацелі замяць скандал і ўціхую адправіць бягуху дадому. Але, дзякуючы розгаласу і сусветнай падтрымцы, гэтага ўдалося пазбегнуць. Пасля Ціманоўская апынулася ў Польшчы.

Там дзяўчына стала здымаць тыктокі, у якіх смяялася з ябацек і іранізавала над сваім раптоўным ад'ездам з Беларусі. Яны шмат абмяркоўваліся ў сацсетках і падабаліся далёка не ўсім.

Тыктокі, дарэчы, цяпер недаступныя.

«Лепшае, што ты можаш зрабіць у Беларусі, — гэта з'ехаць з яе». Ціманоўская пра крындж у Тыктоку, бізнэс і «распакоўку асобы»

Клас
18
Панылы сорам
115
Ха-ха
18
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
11