Гэта адбылося 23 ліпеня. Спадар Патрэба выкладаў у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, у 1990-я гады неаднойчы вылучаўся ў дэпутаты ад дэмакратычных сіл. Напісаў кнігу «Нацыянальная ідэя і сацыял-дэмакратыя», паведамляе «Белсат».

У апошнія гады меў праблемы са здароўем і пакутаваў на дэменцыю. 

Міхась Патрэба нарадзіўся ў 1945 годзе ў вёсцы Падчарнейкі (каля Белавежскай пушчы). Актыўна супрацоўнічаў з Гродзенскай асацыяцыяй ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Уклаў кнігу ўспамінаў рэпрэсаванай беларускай інтэлігенцыі «Ніколі болей». Доўгі час працаваў над вялікім нямецка-беларускім слоўнікам.

У 1980-я гады за незалежніцкія погляды яго звольнілі з універсітэта. Патрэба прайшоў усе суды, дайшоў да Вярхоўнага і здолеў аднавіцца на працы.

Пахаванне спадара Міхася адбудзецца заўтра ў Гродне. Развітацца з ім можна будзе з 12-й гадзіны ў каплічцы на могілках на Антонава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
33
Абуральна
1