Спецыяльная вытворчасць па крымінальнай справе заводзіцца ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца за мяжой і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс.

Завочны суд можа праводзіцца на падставе пастановы следчага са згоды пракурора альбо на падставе пастановы пракурора па крымінальнай справе, якая знаходзіцца ў яго вытворчасці.

Гэта тачыцца абвінавачванняў па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • Арт. 122. Падрыхтоўка альбо вядзенне агрэсіўнай вайны.
  • Арт. 123. Прапаганда вайны.
  • Арт. 124. Акт тэрарызму ў дачыненні да прадстаўніка замежнай дзяржавы ці міжнароднай арганізацыі.
  • Арт. 125. Напад на ўстановы, якія карыстаюцца міжнароднай абаронай.
  • Арт. 126. Акт міжнароднага тэрарызму.
  • Арт. 127. Генацыд.
  • Арт. 128. Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва.
  • Арт. 129. Вытворчасць, назапашванне альбо распаўсюджванне забароненых сродкаў вядзення вайны.
  • Арт. 130. Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.
  • Арт 130-1. Рэабілітацыя нацызму.
  • Арт. 130-2. Адмаўленне генацыду беларускага народа.
  • Арт. 131. Экацыд.
  • Арт. 132. Вярбоўка, навучанне, фінансаванне і выкарыстанне наёмнікаў.
  • Арт. 133. Наёмніцтва.
  • Арт. 134. Ужыванне зброі масавага паражэння.
  • Арт. 135. Парушэнне законаў і звычаяў вайны.
  • Арт. 136. Злачынныя парушэнні нормаў міжнароднага гуманітарнага права падчас узброеных канфліктаў.
  • Арт. 137. Бяздзейнасць ці адданне злачыннага загаду падчас узброенага канфлікту.
  • Арт. 289. Акт тэрарызму.
  • Арт. 290. ч. 2. Пагроза здзяйснення акта тэрарызму (здзейсненая паўторна, або групай асобай па папярэдняй змове, або якая пацягнула цяжкія наступствы).
  • Арт. 290-1. Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці.
  • Арт. 290-2. Садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці.
  • Арт. 290-3. Праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці.
  • Арт. 290-4. Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй.
  • Арт. 290-5. Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі.
  • Арт. 291. Захоп закладніка.
  • Арт. 292. Захоп будынкаў і збудаванняў.
  • Арт. 293. Масавыя беспарадкі.
  • Арт. 294. ч. 4. Крадзеж агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў або выбуховых рэчываў (здзейснены шляхам разбою ці вымагальніцтва, або арганізаванай групай, або для здзяйснення злачынстваў па артыкулах 124-127, 131, 287, 289-292, 359 і 360 КК).
  • Арт. 295. ч. 4. Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (здзейсненыя групай або з мэтай злачынства па артыкулах 124-127, 131, 287, 289-292, 359 і 360 КК).
  • Арт. 309. ч. 4. Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
  • Арт. 311. ч. 3. Выкраданне альбо захоп з мэтай выкрадання чыгуначнага рухомага саставу, паветранага або воднага судна (здзейсненае арганізаванай групай, або якое пацягнула смерць чалавека ці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, або з мэтай злачынстваў па артыкулах 124, 126, 289, 359 і 360 КК).
  • Арт. 322. ч.3. Незаконныя набыццё, захоўванне, выкарыстанне або збыт альбо разбурэнне радыеактыўных матэрыялаў (здзейсненыя ў мэтах злачынстваў па артыкулах 124-127, 131, 287, 289-292, 359 і 360 КК).
  • Арт. 323. ч. 3. Крадзеж радыеактыўных матэрыялаў (здзейснены шляхам разбою ці вымагальніцтва, або арганізаванай групай, або для здзяйснення злачынстваў па артыкулах 124-127, 131, 287, 289-292, 359 і 360 КК).
  • Арт. 324. ч. 3. Пагроза небяспечным выкарыстаннем радыеактыўных матэрыялаў (учыненая асобай, якая раней здзяйсняла злачынствы па артыкулах 124, 126, 289, 290, ч. 4 арт. 309, ч. 3 арт. 311, арт. 359 і 360 КК).
  • Арт. 333. ч. 2. Незаконны абарот моцнадзейных або атрутных рэчываў (учынены паўторна, або групай асобаў, або шляхам разбою ці вымагальніцтва, або для здзяйснення злачынстваў па артыкулах 124-127, 131, 287, 289-292, 359 і 360 КК).
  • Арт. 356. Здрада дзяржаве.
  • Арт. 357. Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады.
  • Арт. 358. Шпіянаж.
  • Арт. 358-1. Агентурная дзейнасць.
  • Арт. 359. Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча
  • Арт. 360. Дыверсія.
  • Арт. 361. Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Па пастанове Генеральнага пракурора або старшыняў Следчага камітэта, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і са згоды генпракурора спецыяльная вытворчасць можа праводзіцца ў іншых выпадках.

Завочныя суды могуць прызначаць, калі замежная дзяржава адмовіць у выдачы абвінавачанага альбо на працягу шасці месяцаў з моманту накіравання Генпракуратурай адпаведнага запыту не будзе атрымана згода замежнай дзяржавы на выдачу чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
19