Сярод забітых — 2019 мужчын, 1379 жанчын, 143 дзяўчынкі і 164 хлопчыкі. Пол яшчэ 41 дзіцяці і 1491 дарослага пакуль устанавіць не ўдалося. Паводле статыстыкі, больш за ўсё людзей загінула ў сакавіку (3120). З 1 па 24 ліпеня было зафіксавана 285 смерцяў.
Больш за ўсё выпадкаў гібелі цывільных ААН зафіксавала ў Луганскай і Данецкай абласцях. На тэрыторыі, падкантрольнай украінскаму ўраду, былі забітыя 2848 мірных жыхароў, яшчэ 2820 пацярпелі. У тых населеных пунктах, якія кантралююць расійскія вайскоўцы і ўлады «ДНР» і «ЛНР», загінуў 241 чалавек, яшчэ 940 былі параненыя.
У іншых рэгіёнах Украіны, у прыватнасці, у Кіеве, а таксама ў Чаркаскай, Чарнігаўскай, Харкаўскай, Херсонскай, Кіеўскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Сумскай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Палтаўскай, Ровенскай, Вінніцкай і Жытомірскай абласцях, ААН пацвердзіла 2148 выпадкаў гібелі мірных жыхароў.