Сацук быў затрыманы 8 снежня 2021 года, у яго прайшоў ператрус і адбыўся допыт у Следчым камітэце. Пасля допыту па старой справе паводле арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару) яго ўзялі пад варту.
Ад былога сукамерніка стала вядома, што Сацука вінавацяць таксама ў распальванні варажнечы (арт. 130 КК) і перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт. 426 КК). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.
0
0
0
0
1
2