На зваротным шляху яе затрымалі ўкраінскія памежнікі за незаконнае перасячэнне мяжы і склалі акт аб адміністрацыйным правапарушэнні.

У судзе беларуска паведаміла, што вымушаная была ехаць у Беларусь праз Польшчу, бо беларуска-ўкраінская мяжа закрытая, а консульства Беларусі ва Украіне, дзе яна магла б абмяняць пашпарт у сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння, не працуе. Ва Украіне яна мае сям’ю і від на сталае пражыванне.

Памяняўшы пашпарт, яна не змагла атрымаць польскую візу, каб вярнуцца тым жа шляхам, таму вырашыла перасячы беларуска-ўкраінскую мяжу, нягледзячы на тое, што пункты пропуску закрытыя ў сувязі з ваеннай агрэсіяй Расіі супраць Украіны. У Беларусі, як яна падкрэсліла, ёй не было дзе жыць.

У Жытомірскай вобласці яе затрымалі ўкраінскія памежнікі і накіравалі ў суд матэрыялы аб прыцягненні грамадзянкі Беларусі да адказнасці: паводле ўкраінскага заканадаўства, ёй пагражаў штраф або арышт да 15 сутак.

Але суд выслухаў яе гісторыю і закрыў справу, не знайшоўшы складу адміністрацыйнага правапарушэння.

Усе супрацоўнікі амбасады Беларусі ва Украіне на чале з паслом Ігарам Сокалам выехалі адтуль 19 сакавіка 2022 года. У якасці прычыны эвакуацыі амбасадар Сокал назваў «невыносныя ўмовы працы — у прыватнасці, пасольству заблакавалі ўсе фінансавыя рахункі, а супрацоўнікам нібыта паступалі «пагрозы фізічнай расправы».

Клас
18
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1