Гэтая гісторыя многіх абурыла: людзі нават пачалі збіраць подпісы пад патрабаваннем пакараць вінаватых, паведамляе Onliner.by.

Чытачка Галіна ўспамінае тое, што бачыла і чула сама:

— Яшчэ з вечара пятніцы ў кватэры па суседстве быў шум, віскаталі сабакі. Пазней, каля дзвюх гадзін ночы, я прачнулася ад шуму: пачула ўдар балконных дзвярэй у гэтых людзей. Ну, думаю, можа, проста выставілі гэтых сабак на балкон… Потым пачула галасы ўнізе, выглянула. Два сабакі ляжалі пад домам, адзін нібы яшчэ быў жывы. Побач знаходзіліся дзве суседкі, якія аглядалі жывёл.

Пазней адшукалі запіс з вонкавай камеры. Відаць, як амаль адначасова падаюць сабакі. Адна з іх пасля гэтага ўстае, адыходзіць на пару дзясяткаў метраў, кладзецца, некалькі разоў спрабуе ўстаць і памірае.

— Пазней спусцілася і гаспадыня, хадзіла ад аднаго сабакі да другога, галасіла. Затым прыйшоў мужчына, загінулага сабаку забраў у лесапаласу. Другога сабаку, хаскі, які быў яшчэ жывы і стагнаў, заматалі ў коўдру і забралі ў дом.

Суседзі і актывісты хутка вылічылі людзей, якія знаходзіліся ў кватэры. Дзяўчына ў перапісцы перажывае: сама ў шоку, муж так «расслабіўся»…

Учора жыхары Барысава збіралі подпісы пад калектыўным зваротам у міліцыю: просяць вывучыць абставіны, знайсці вінаватых і прыцягнуць да адказнасці.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
29