Папа Францішак прыляцеў у Канаду, каб папрасіць прабачэння ў прадстаўнікоў карэнных народаў ВІДЭА
Папа папрасіў прабачэння за тую ролю, якую члены каталіцкай царквы адыгралі «ў праектах разбурэння культуры і гвалтоўнай асіміляцыі, якія прасоўваюлі ўрады таго часу». Школы-інтэрнаты часта сілай забіралі дзяцей карэнных народаў з іх сем'яў і абшчын.
Нядаўна на тэрыторыі школ-інтэрнатаў у Канадзе і ЗША былі знойдзеныя тысячы безыменных парэшткаў, што выклікала новы выбух абурэння наконт жорсткага абыходжання і адчужэння карэнных народаў.
«Я тут, таму што першы крок маёй пакаяннай пілігрымкі сярод вас — гэта зноў папрасіць прабачэння, зноў сказаць вам, што я глыбока шкадую», — сказаў Папа 25 ліпеня перад тысячамі прадстаўнікоў карэнных народаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ