Называе сябе чэмпіёнам свету

На сайце спартклуба «Патрыёт» можна даведацца, што Фірсаў паспявае трэніраваць адразу ў шасці відах адзінаборстваў — самба, баявое самба, дзюдо, самаабарона, грэплінг і MMA.

Спартыўныя заслугі Фірсава, якія пералічаныя на ўсё тым жа сайце, таксама ўражваюць. Да прыкладу, там сцвярджаецца, што палачанін «пяціразовы пераможца Кубка свету па дзюдо», хоць у спісе рэальных пераможцаў яго няма. Такі россып тытулаў робіць з Фірсава зорку сусветнага спорту, аднак у спартыўнай супольнасці ён не лічыцца топавым байцом.

У іншых публікацыях Фірсава колькасць тытулаў нават узрастае. У студзені 2021-га з яго Instagram стала вядома, што дырэктар «Патрыёта» ўжо мае золата чэмпіянату свету па самба.

Як аказалася, званне чэмпіёна свету Фірсаў прыпісаў сабе за перамогу ў 2020 годзе на спаборніцтве пад сумнеўнай назвай «Чэмпіянат свету па самба сярод майстроў на прызы Саюзнай дзяржавы», якое не мае нічога агульнага з сапраўдным чэмпіянатам свету. ЧС-2020 прайшоў у сербскім Нові-Садзе, дзе ў вагавой катэгорыі Фірсава (да 100 кг) золата ўзяў беларус Андрэй Казусёнак. Аднак гэты факт не перашкаджае кіраўніку «Патрыёта», падпісанту ліста за Лукашэнку, прыпісваць сабе чужыя дасягненні.

Лагатыпам клуба ўзяў перароблены дзяржаўны герб 

Полацкі клуб «Патрыёт» не проста знаходзіцца пад кіраўніцтвам Фірсава, але таксама носіць яго імя. Ён завецца — байцоўскі клуб імя Сяргея Фірсава. У арганізацыі ёсць лагатып, за аснову якога дырэктар узяў дзяржаўны герб.

Паступіўшы такім чынам, Фірсаў парушыў заканадаўства. У адпаведнасці з артыкулам 10 закона «аб дзяржаўных сімвалах», забаронена выкарыстоўваць герб у якасці асновы геральдычных сімвалаў любых грамадскіх аб'яднанняў. Парушэнне пагражае штрафам да пяці базавых велічынь (160 рублёў).

Здымае тыктокі

Фірсаў сам праводзіць трэніроўкі для дзяцей. Напрыклад, вучыць абараняцца ад удару нажом або супрацьстаяць саперніку, які мае намер выхапіць пісталет. Таксама полацкі «Патрыёт» спрабуе сябе ў гумарыстычным жанры, выкладваючы відэа ў TikTok.

Два гады таму быў ва ўкраінскім лагеры

А яшчэ два гады таму Фірсаў і яго падапечныя адпачывалі на ўкраінскіх берагах Чорнага мора. У 2020-м «Патрыёт» знаходзіўся ў спартыўным лагеры «Кіравец», размешчаным у Мікалаеўскай вобласці. Гэты рэгіён цяпер часткова захоплены расійскімі войскамі, а яго адміністрацыйны цэнтр падвяргаецца штодзённым абстрэлам з артылерыі і мінамётаў, а таксама ракетамі.

Клас
2
Панылы сорам
39
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
66