Пацярпелымі па гэтай справе праходзяць пяць чалавек, паведамляе rmf24.pl

Паведамляецца, што ў бойцы, акрамя беларуса, удзельнічалі двое мужчын — 40 і 59 гадоў. 40-гадовага абвінавачваюць ва ўдзеле ў збіцці, а 59-гадовага — у збіцці, якое прывяло да смерці. У мінулым ён прафесійны баксёр, прычым збіраўся збегчы з горада, у чым яму дапамог 27-гадовы знаёмы, аднак праз некаторы час мужчына ўсё ж быў затрыманы супрацоўнікамі паліцыі.

59-гадовы нападнік затрыманы, у дачыненні да 40-гадовага пракурор ужыў меру стрымання ў выглядзе паліцэйскага нагляду і паручальніцтва, у дачыненні да 27-гадовага абвінавачанага — толькі паліцэйскі нагляд. Ім забаронена набліжацца да пацярпелых і сведак.

Забойства адбылося 22 ліпеня, каля 3 гадзін ночы мінакі знайшлі цела 29-гадовага беларуса без прыкмет жыцця на вуліцы Святога Яна ў цэнтры Кракава. Загінулы жыў і працаваў у Польшчы апошнія некалькі гадоў. Прычына нападу пакуль невядомая.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
9