Любое адкрыццё павінна быць да чагосьці прымеркаванае

Фота: газета «Савецкая вёска»

Як рапартуе дрыбінская раёнка, тэматычную квэст-пляцоўку для дзяцей адкрылі «у рамках моладзевага абласнога праекта «Наследнікам вялікай Перамогі», які праводзіцца ў Год гістарычнай памяці.

Адзначаецца, што адкрыццё дзіцячай пляцоўкі — падзея не шараговая, а яе назва прысвечаная памяці лётчыка 46-га гвардзейскага начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага Таманскага Чырвонасцяжнага і ордэна Суворава палка.

На адкрыцці павінен прысутнічаць увесь актыў раёна. Ну і куды без сцягоў

У адкрыцці дзіцячай пляцоўкі ўзяла ўдзел уся эліта Дрыбіна: кіраўніца Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённага Савета дэпутатаў, намеснік начальніка галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама, намеснікі кіраўніка райвыканкама, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Таксама адзначаецца, што ў баку не засталіся «Белая Русь», «Фонд міра», Магілёўская асацыяцыя дэпутатаў, мясцовая ЖКГ, а таксама аддзел па адукацыі райвыканкама і дзіцячая школа мастацтваў.

Ну і куды на адкрыцці квэст-пляцоўкі ў Год гістарычнай памяці без сцягоў: дзяржаўнага, вобласці, раёна, піянерскай арганізацыі і іншых.

Трэба надаць звычайнаму аб'екту інфраструктуры дадатковыя сэнсы

Як адзначыў на адкрыцці намеснік начальніка галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Эдуард Падзіракін, адкрыццё дзіцячай пляцоўкі — даніна памяці нашым дзядам і прадзедам. Таксама высокі госць выказаў спадзеў, што дзеці будуць надаваць увагу вывучэнню гісторыі сваёй роднай зямлі.

Каб рэалізаваць гэта на практыцы, на дзіцячай пляцоўцы паставілі інфармацыйныя стэнды пра Вялікую Айчынную вайну, карту раёна і іншае абсталяванне.

Каб падкрэсліць маштаб падзеі, патрэбная вялікая фотасправаздача, у якой можна ўбачыць у асноўным чыноўнікаў

На сайце дрыбінскай раёнкі пад навіной пра адкрыццё дзіцячай пляцоўкі размешчаныя 39 фотаздымкаў, толькі чвэрць з якіх прысвечана непасрэдна дзецям. Большая частка — гэта фота чыноўнікаў.

Тое, што чыноўнікі з любога адкрыцця робяць пафасную цырымонію з чырвона-зялёнымі шарыкамі і сцягамі, — даўні прадмет мемаў і фотажаб. Але, падобна, чым далей, тым маштабы такіх мерапрыемстваў будуць усё менш адпавядаць маштабам таго, што адкрываецца. Асабліва гэта тычыцца бедных рэгіёнаў, дзе пахваліцца няма чым.

@nashaniva Беларускі арт-хаўс — сюжэт кабельнага рэгіянальнага канала пра адкрыццё фермы з каруселлю для кароўЧырвона-зялёныя шарыкі, чыноўнікі, святар і чалавек у касцюме каровы як найлепшая роля другога плана.#беларусь #мінск #віцебск #брэст #магілёў #гомель #гродна #навіны #мінскнавіны #минск #витебск #брест #могилев #гомель #гродно #новости #минскновости #belarus #belarusnews #minsk #minsknews ♬ оригинальный звук - nashaniva

ТЭСТ: Што ўрачыста адкрывалі беларускія чыноўнікі?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лідкін боршч / Адказаць
26.07.2022
Цікава, яны разумеюць, што гэта блазнерства. Ці ёсць загад так рабіць?
0
SHOS / Адказаць
26.07.2022
Потом бояре пойдут обмоют открытие между собой на сумму, превышающую стоимость самой площадки, сядут в самые дорогие Джили, купленные засчет налогов, разъедутся по хоромами, не жалея казённого бензина
0
Ужо было і праходзілі / Адказаць
26.07.2022
Можна парагатаць, але, спроба жыць, зьнешне, як у СССР, а ўнутры, як у сучасным Туркменестане с сваім туркменбашы, вельмі хутка абрывае рогат, асабліва пазыцыянуючым для фотакартак, дзеля справаздачы.
 У цэнтры Еўропы выбудаваць сістэму 16-17 стагодзя і бахваліцца гэтым на ўвесь сьвет.
 Каб, ужо, было пачэснаму, як любіць казаць белрускій туркменбашы, то трэба было зрабіць вялікі касьцёр, у якім спаліць варожыя смартфоны, джынсы, красоўкі, абавязкова аўдзі і вольксвагены аратараў і чыноўнікаў, там жа павінны гарэць вагнём камп`ютары, кнігі і ўсё, што нясе веды.
 Дзеля выхаваньня беларускага лукашэнка-югенда кнігі і камп`ютары непатрэбныя і шкодныя.
 Карціна і фотакаркі, як у нацыстска-фашыстоўскай Нямеччыны, розніца толькі ў сьцягах, а ў сьвеце ўдзела ў захопніцкай вайны Рассіі ва Ўкраіне, дык саўсім немагчыма адрозніць ад дзіцячай пляцоўкі гітлер-югенда нацыскай Нямеччыны.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру