Міністр прамысловасці і гандлю Чэхіі Ёзаф Сікела заявіў, што прынятая ў рэкордна кароткія тэрміны прапанова па скарачэнні выкарыстання газу ўмацуе агульную энергетычную бяспеку. Сікела лічыць, што эканомія газу дапаможа лепш падрыхтавацца да зімы, якая, на думку чэшскага міністра, стане больш таннай і лёгкай для жыхароў і прамысловасці ЕС.

У адпаведнасці з дакументам можна будзе ініцыяваць «саюзнае папярэджанне» — абвяшчэнне гатоўнасці ўсіх краін Еўрасаюза ў выпадку складанай сітуацыі ў галіне паставак абавязкова скараціць спажыванне газу.

Пры гэтым Еўрасаюз дапускае выключэнні і магчымасць для канкрэтнай краіны адмовіцца ад абавязковага скарачэння, каб прыняць ва ўвагу канкрэтныя сітуацыі дзяржаў-членаў ЕС і забяспечыць эфектыўнасць скарачэння попыту.

Краіны ЕС, якія не падлучаныя да газавых сетак іншых краін аб'яднання, вызваляюцца ад абавязковых скарачэнняў спажывання.

«Дзяржавы-члены таксама могуць папрасіць выключэнне, калі яны перавысілі свае мэтавыя паказчыкі запаўнення сховішчаў газу, калі яны моцна залежаць ад газу як сыравіны для найважнейшых галін прамысловасці або калі іх спажыванне газу павялічылася не менш чым на 8% у мінулым годзе ў параўнанні з сярэднім паказчыкам апошніх пяці гадоў», — паведамляюць у Радзе ЕС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру