З-за планавых рамонтных работ на ўчастку Магілёў — Жлобін 1, 2, 8 і 15 жніўня зменіцца расклад цягніка нумар 615/616 Магілёў — Гомель. У гэтыя дні цягнік адправіцца з Магілёва на 2 гадзіны 35 мінут раней за графік — у 8:25.

Таксама планавыя работы па рамонце чыгуначнага моста будуць праходзіць на ўчастку Орша — Магілёў, у выніку чаго 16 жніўня будуць адмененыя цягнікі рэгіянальных ліній бізнэс-класа нумар 705 Полацк — Магілёў, нумар 706 Магілёў — Полацк. У гэты ж дзень 16 жніўня цягнік рэгіянальных ліній бізнэс-класа нумар 634 Камунары — Орша будзе ісці змененым маршрутам і раскладам.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення і прыбыцця, іншых зменах у раскладзе руху паяздоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1