Уладзімір Пуцін і старшыня праўлення «Газпрама» Аляксей Мілер. Фота Аляксея Нікольскага
Суразмоўцы агенцтва чакаюць, што Крэмль і «Газпрам» будуць надалей шукаць прычыны, каб абмежаваць газавыя плыні па газаправодзе «Паўночны паток — 1», асноўным маршруце паставак газу ў Еўропу пасля пачатку вайны.
З 27 ліпеня аб'ём прапампоўкі газу па «Паўночным патоку» скароцяць да 20% ад планавай магутнасці. Агенцтва піша, што, калі пастаўкі газу захаваюцца на мінімальным узроўні, то ў Еўропе ўзнікне недахоп энергарэсурсаў.
Газавая спрэчка з ЕС, піша Bloomberg, паказала, што Расія гатовая адмовіцца ад дзясяткаў мільярдаў даляраў экспартных даходаў, каб дасягнуць сваіх геапалітычных мэтаў.
Па словах адной з крыніц, «Газпрам» прааналізаваў, якія наступствы магчымыя пасля спынення паставак у 2023 годзе, і знайшоў варыянты, як абмежаваць для сябе фінансавую шкоду за кошт росту даходаў у гэтым годзе.





