Група мігрантаў пераправілася праз беларуска-польскую мяжу на пантоне
25 ліпеня супрацоўнікі Падляшскага аддзела памежнай варты выявілі 59 замежнікаў, якія нелегальна перасеклі польска-беларускую мяжу. Інцыдэнты адбыліся на участках, якія ахоўваюцца памежнымі заставамі ў Белавежы, Дубічах Царкоўных, Крынках, Мельніку і Новым Двары, паведамляе прэс-служба Польскай памежнай варты.
Пантон, на якім перабіраліся праз Свіслач мігранты
Нелегальныя мігранты прыбылі ў тым ліку з Сірыі, Емена, Конга, Камеруна, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і Эфіопіі.
На ўчастку, які ахоўваецца памежнай заставай у Крынках, група з 13 іншаземцаў, у асноўным грамадзяне Турцыі і Ірака, на пантоне пераправілася на польскі бок праз памежную раку Свіслач.
З пачатку ліпеня гэтага года памежная служба Польшчы зафіксавала 658 спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ