Сцэнарыі звычайна падобныя. У гадзіну пік шчыльны паток імчыць у напрамку сталіцы ці з яе, хуткасць на трасе ў найлепшым выпадку 90 км/г, а наперадзе святлафор. Пешаходны пераход неабходны: людзі ідуць на прыпынак грамадскага транспарту. Не заўсёды кіроўцы зніжаюць хуткасць загадзя, даходзіць да экстраннага тармажэння і нават да аварый, зазначае Onliner.by.

Нешта падобнае здарылася на М2 учора раніцай. Наступствы сур'ёзнай аварыі з пераваротам проста на пераходзе бачылі многія.

— Вельмі сур'ёзнае ДТЗ у вёсцы Жукаў Луг. Бус на даху, 5-6 машын памята — распавёў карыстальнік форуму з нікам Бошіров_Р.

— Кабіна выглядае сумна. У 10:20 на месцы быў толькі бус і перад ім нейкі белы паркетнік, — дапоўніў Zmeevik

Пра абставіны здарэння Onlíner паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.

— ДТЗ здарылася прыкладна ў 9:15. Паводле папярэдняй інфармацыі, мінчук 1990 года нараджэння, рухаючыся ў кірунку сталіцы за рулём Dodge Grand Caravan, сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen Transporter, які ад удару адкінула на Chevrolet Captiva, які спыніўся на забараняльны сігнал святлафора, — распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Перакуліўся Volkswagen. У аварыі пацярпеў кіроўца гэтай машыны, мужчыну 1986 года нараджэння з траўмамі шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
0