Філіп Кіркораў павінен выступіць у Гродне 25 лістапада і ў Мінску 26 лістапада. Бондарава наехала на расійскага спевака таму, што лічыць яго дзеячам «з нізкай грамадзянскай і сацыяльнай адказнасцю» і заяўляе, што такім тыпам не месца на беларускай сцэне. Актывістка прыводзіць чатыры прычыны скасаваць выступы Кіркорава, паколькі, на яе думку:

  • Кіркораў адназначна выказаўся ў падтрымку Максіма Галкіна і іншых, якія апраўдваюць «бандэраўшчыну і нацызм»;
  • ён назваў цнатлівасць «агіднай маскай»;
  • ён растаптаў распяцце дзеля хайпа (музычны нумар да песні «Марыя Магдалена» на канцэрце ў Крамлёўскім палацы);
  • ён зацалаваў да мазалёў рукі Дані Мілохіна, які «не вызначыўся, хто ён, ці то хлопчык, ці то дзяўчынка».

Бондарава сабрала подпісы ў падтрымку адмены канцэртаў спевака і звярнулася ў Мінгарвыканкам. У звароце яна запатрабавала не толькі адмяніць выступы, але і правесці расследаванне «ў абуральнай сітуацыі, калі чыноўнікі даюць дазвол на выступ артыста з адназначна антыдзяржаўнай і адкрыта пранацысцкай пазіцыяй, які прапагандуе ЛГБТ і іншыя мярзоты», і пакараць вінаватых.

Адказ Мінгарвыканкама Бондарава размясціла ўчора ў сваім телеграм-канале. У ім гаворыцца, што Кіркораў не будзе выконваць песню «Марыя Магдалена» ў Мінску, а ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама правядзе маніторынг канцэрта.

Такі адказ мінскіх чыноўнікаў расчараваў актывістку. Яна лічыць, што «бабло і лібералы перасілілі маральныя нормы» і шкадуе, што ў Беларусі няма тых, хто «пагоніць паганай мятлой маральных вырадкаў прэч». Пры гэтым Бондарава адзначае, што вычарпала свае рэсурсы і спадзяецца, што дамагчыся скасавання канцэрту можа супольнасць мусульман Беларусі.

Тое, што, у адрозненне ад беларускай культуры, у выпадку з Кіркоравым Бондарава пацярпела фіяска, тлумачыцца вельмі проста — Кіркораў цалкам свой для Лукашэнкі. У красавіку гэтага года ён віншаваў спевака з днём нараджэння і назваў яго даўнім сябрам Беларусі, кожная сустрэча з якой з'яўляецца доўгачаканай падзеяй. 

Чытайце таксама:

«Нахабна гандлююць майкамі з «Ў». Прарасійская актывістка з Гродна пераключылася з апазіцыі на даносы на чыноўнікаў і бізнэс

У Гродне пасля звароту прарасійскай актывісткі закрылі мастацкую галерэю «400 квадратаў»

Клас
2
Панылы сорам
22
Ха-ха
77
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
5