Фота: Reddit / Øyvind Kolås

Аптычная ілюзія — гэта надзвычайна цікавы малюнак ці выява, які выглядае па-рознаму, калі на яго глядзець па-рознаму. Гэта яшчэ і псіхалагічны феномен, бо аптычныя ілюзіі праліваюць святло на тое, як вы ўспрымаеце рэчы, піша jagranjosh.com.

Ілюзіі, якую вы бачыце на фота, ужо некалькі гадоў, але з цягам часу яна не робіцца менш цікавай. На першы погляд гэтае фота групы падлеткаў выглядае каляровым, але, калі прыгледзецца, вы заўважыце, што насамрэч здымак чорна-белы, і адзіная каляровая дэталь на ім — сетка з тонкіх ліній. Ілюзію стварыў лічбавы мастак і распрацоўшчык праграмнага абсталявання пад нікам Øyvind Kolås.

Гэтая аптычная ілюзія заінтрыгавала інтэрнэт-карыстальнікаў. Яна з’яўляецца складанай, бо ахоплівае не адзін, а два аспекты — змену формы і змену колеру. Звычайна нашаму мозгу цяжка аддзяляць адзін ад аднаго розныя колеры, якія выглядаюць блізкімі па спектру.

Ілюзія, якую вы бачыце, зробленая шляхам нанясення каляровай сеткі на чорна-белае фота. Колеры сеткі «аб’ядноўваюцца» з чорна-белым фонам і пасля прыпісваюцца аб’ектам на ім.

Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!

Хочаце даведацца, што тоіць ваша падсвядомасць? Прайдзіце гэты ТЭСТ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру