«Мы хочам быць часткай гэтага чалавечага жэсту салідарнасці і робім прапанову. У рамках вашай акцыі мы бясплатна перададзім ўкраінцам беспілотнік Bayraktar TB2, каб яны лепш абаранялі сваю Радзіму», — гаворыцца ў паведамленні Baykar Makina.
Усяго ў Польшчы на «Байрактар» сабралі 22,5 млн злотых (каля 5 млн даляраў).
Удзел у зборы бралі і беларусы, якія жывуць у гэтай краіне. Беларускі ўнёсак, які ўлічваўся праз асобную скарбонку — 89300 злотых (больш за 19 тыс. долараў). Паўдзельнічалі больш за 700 чалавек.
Сабраныя сродкі будуць цяпер перададзеныя на гуманітарныя мэты і на падтрымку Узброеных сілаў Украіны. На што менавіта яны пойдуць, арганізатары збору пакуль не вызначыліся.





