«Адмовілі, таму што ў Беларусі ў мяне быў тэрмін за цяжкае злачынства. Вярнуцца ва Украіну я не магу — не ўпусцяць. Вярнуцца ў Беларусь таксама не магу. Куды ехаць цяпер, я не ведаю», — расказаў Стас у каментары «Еўрарадыё».

    У Беларусі Цыбінскі адседзеў тэрмін за крымінальнае злачынства, а потым некалькі гадоў дапамагаў былым зняволеным вярнуцца да нармальнага жыцця. Разам з прыяцелямі ён арганізаваў грамадска-інфармацыйную пляцоўку «Беларускі цэнтр падтрымкі», а пад Шчучынам стварыў цэнтр па рэсацыялізацыі вызваленых.

    У 2020 годзе Цыбінскі працаваў у Мінску і далучыўся да палітычных пратэстаў. Тады Станіслаў працаваў у Мінску. 10 жніўня ён выйшаў на мірную дэманстрацыю, падчас яе актывіста затрымалі, збілі ў аўтазаку і выкінулі на газон. Пасля гэтага працадаўца паведаміў, што гродзенец павінен звольніцца.

    Пасля звальнення Цыбінскі ў верасні вярнуўся ў Гродна, дзе таксама падвяргаўся рэпрэсіям, але ў той жа час аказваў падтрымку палітзняволеным.

    Гэтай зімой Стас прыехаў у Кіеў, дзе працаваў у рэстаране. Ва Украіне яго і заспела вайна. Спярша ён валанцёрстваваў, а пасля выехаў з Украіны і паспрабаваў атрымаць статус уцекача ў Германіі.

    Што будзе рабіць цяпер, пасля атрымання адмовы ў прытулку, Цыбінскі пакуль не вырашыў. 

    Клас
    1
    Панылы сорам
    2
    Ха-ха
    4
    Ого
    2
    Сумна
    26
    Абуральна
    15