Паведамляецца пра 53 загінулых і больш за 70 параненых. Пры гэтым не загінуў ніводзін канваір. Паведамляецца толькі, што 8 ахоўнікаў былі параненыя.

Выбух здарыўся прыкладна а 2-й гадзіне ночы.

Украінскі бок заяўляе, што мела месца ваеннае злачынства: абстрэл ці падрыў быў ажыццёўлены расійскімі войскамі, але заяўлена, што ўдар нанеслі ўкраінскія войскі.

Назіральнікі звяртаюць увагу, што ў Аленаўцы палонных нібы наўмысна трымалі ўсяго за 10 км ад лініі фронту, тады як звычайна іх вывозяць углыб занятай тэрыторыі.

Расійскі бок настойвае на тым, што ўдар па Аленаўцы, дзе ўтрымліваліся таксама байцы «Азова», узятыя ў палон у Марыупалі, нанесла ўкраінская армія з РСЗА HIMARS.

Расія заяўляе, што ўдар быў нанесены па «СІЗА ў Аленаўцы», але на фота і відэа — памяшканне, якое не выглядае як СІЗА, падзелены на асобныя камеры. Гаворка пра нейкі вялікі ангар ці барак з вялікімі вокнамі.

Расійскія СМІ, якія звычайна або зусім не паведамляюць пра ўдары ўкраінскай артылерыі, або даюць скупую інфармацыю, сёння поўныя рэпартажаў з Аленаўкі.

Па іх словах, УСУ «прыцэльна білі па бараках, дзе ўтрымліваюцца палонныя ўкраінскія вайскоўцы». Маўляў, УСУ ўдарылі па калоніі, каб забіць палонных, якія «пачалі даваць паказанні». 

«Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы ў Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны зазначае, што былі зафіксаваныя ўдары расіян у бок Аленаўкі, а палонных азоўцаў перавялі ў гэты будынак за некалькі дзён да абстрэлу. «Гэта быў барак, у якім былі байцы «Азова», іх перавялі ў яго за некалькі дзён да абстрэлу, мы яшчэ не маглі зразумець, чаму», — сказалі крыніцы ва ўкраінскай разведцы.

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк назваў абстрэл турмы ў Аленаўцы самай цынічнай правакацыяй расіян.

Вось што ён сказаў:

«Безумоўна, мае месца старанна спланаваны ўдар па калоніі, нанесены расійскімі войскамі. У Аленаўцы няма аператыўных ваенных цэляў для ўкраінскай арміі. Больш за тое, нашы ўзброеныя сілы маюць усе інструменты для дакладнай ідэнтыфікацыі аб'ектаў, якія павінны быць знішчаныя: складоў снарадаў, аператыўна-тактычных штабоў, паліўных баз.

Маштаб і хуткасць інфармацыйнай кампаніі з боку расійскіх прапагандыстаў паказваюць на тое, што гэта была як раз спланаваная і арганізаваная акцыя. Мы ведаем, што частку палонных абаронцаў перавялі ў барак, у які адбылося пападанне, за некалькі дзён да злачынства. Класічная, цынічная і вельмі прадуманая false flag operation.

Мэта «аленаўскага злачынства» — схаваць усё большую колькасць сведчанняў аб маштабах расійскіх ваенных злачынстваў і катаванняў, сарваць дамоўленасці па абменах, дыскрэдытаваць УСУ і (у гэтым выпадку) канкрэтныя мадэлі замежнай рэактыўнай зброі, якая наводзіць жах на расійскіх акупантаў.

Дакладнасць УСУ даказаная шматлікімі падпаленымі расійскімі складамі, лагістычнымі пунктамі, каманднымі цэнтрамі і мастамі ў Херсоне. Усё, што знішчае Украіна, аўтаматычна пацвярджаецца рознымі фіксуючымі інструментамі.

Расійскія істэрычныя заявы на апярэджанне, што ўдар быў нанесены па палонных украінскіх абаронцах, патрэбныя для таго, каб стварыць рэзананс ва Украіне і настроіць насельніцтва розных краін супраць нашых Узброеных сіл. Матыў зразумелы. Асобы загінулых будзе вызначаць украінская разведка і спецслужбы.

У любым выпадку, мае месца наўмыснае, цынічнае, прадуманае масавае забойства расіянамі ўкраінскіх палонных грамадзян, якое будзе расследавацца офісам Генеральнага пракурора і міжнароднымі следчымі групамі. Відавочна, што па меры тактычных паражэнняў Расія будзе звяртацца да новых людажэрскіх правакацый, каб праматаваць іх на глабальныя рынкі. Патрабуем неадкладнай і жорсткай рэакцыі ААН і іншых міжнародных арганізацый — Расію варта выключыць з любых міжнародных інстытутаў», — заявіў Міхаіл Падаляк.

Расійская прапаганда надавала шмат увагі байцам «Азова», малявала іх злачынцамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Монгол / Адказаць
29.07.2022
Ну что сказать...Понятно, что это дело рук путинской военной хунты. Так сейчас воюет Шойгу.
1
Ын / Адказаць
29.07.2022
Вот что интересно. Боеприпасы к Хаймару - управляемые, причем управление, если не ошибаюсь, через спутник. Путинцы реально не догадываются, что у американцев почти наверняка есть трекинги полета каждого снаряда? Или им настолько пофигу, как это выглядит снаружи?
2
Іван / Адказаць
29.07.2022
Ын, там спецаперацыя Расіі адназначная. Толькі магчыма яшчэ, што не самі нанеслі ўдар, а падстроілі так, каб украінцы нанеслі. Скажам, на віду ў беспілотнікаў заганялі ў той ангар тэхніку. Высветліцца, расследуюць. 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру