«Наладзіць знешнюю (публічную!) камунікацыю з апанентамі з ліку палітсаюзнікаў на пастаяннай аснове ў жывым дыялогу / культурнай дыскусіі, — заклікае чытач. — Канферэнцыя Новай Беларусі — гэта можа быць толькі запознены старт, але не апошняя кропка.

Бо не могуць усе пытанні вырашыцца за некалькі гадзін пры сотнях удзельнікаў.

Не дадаюць канструктыву адказы прадстаўнікоў Офіса ў стылі «сам дурны» (Пракоп'еў, маўляў, за два гады ўсяго толькі ўзвод сфармаваў, а ўжо на армію квапіцца — Кавалеўскі на «Свабодзе»), «мы працуем, нам не да разборак, у адрозненне ад…», «крытыка ў асноўным беспадстаўная»(Франак на «Свабодзе»), «няма кадраў пашыраць каманду», «меры бяспекі» і т.д.

Нібыта меры бяспекі не дазвалялі за два гады наладзіць нармальны публічны дыялог наконт шляхоў выйсця з выпраўленнем праблем адваротнай сувязі.

Зноў заўчора Франак узгадаў чат-бот і таемныя сазвоны Ціханоўскай з актывістамі.

Мандат у Ціханоўскай (як увасаблення сумленных выбараў для розных электаратаў!) не на аднаасобнае вырашэнне пытанняў па стратэгіі барацьбы з гідрай Пуціна і Лукашэнкі вузкім колам набліжаных.

Нагадаю, некалькі штабоў і беспрэцэндэнтны паўгадавы пратэст народа дазволілі набыць Ціханоўскай статус пераходнай асобы нацыянальнага лідара і міжнародную легітымнасць.

А па словах Кавалеўскага, ОСЦ выбудаваў яе нібыта «з нуля».

І, верагодна, на гэтай падставе так «статусна абасобіўся».

Імхо, шукаць прычыны ў гэбні і нібыта зайдрасных крыўдзюхах — гэта чарговы раз перакладаць адказнасць за сваю безгрунтоўную замкнёнасць ад запытаў шырокага кола пратэстава настроеных і пацярпелых за супраціў людзей, а таксама дзейных палітгуртоў.

Рэальна ачарняльную дзейнасць асобаў кшталту аношак/Карач/Агурбаш і т.д. патрэбна кансалідавана выкрываць і асуджаць ва ўсіх СМІ: прыводзіць факты паклёпаў, поўнага абясцэньвання дасягненняў, біяграфіі (кшталту «не смешыце мае іскандэры» Агурбаш) і т.п.

А з крытыкай актывістаў даўно пачынаць нармальна працаваць, без агульных фраз і перавода стрэлак на зайдраснікаў, непамерныя амбіцыі і лайдакоў», — заклікае чытач N.

* * *

І для беларусаў як супольнасці, і для кожнага з нас важна, каб Беларусь не стала зонай маўчання і атупення. Важна, каб мы ведалі адно пра аднаго і пра супольнасць — чым мы жывём, пра пагрозы і пра надзеі таксама.

Ëсць два спосабы паведамляць пра важнае і цікавае. Можна пісаць у наш бяспечны @Nasa_Niva_Bot. А можна — асабіста тым журналістам і рэдактарам @Nashaniva, якіх вы ведаеце і якім давяраеце (найлепш — у Сігнал або ў Тэлеграм).

З нашага боку гэтыя мэсэнджары абароненыя. Але пільнуйцеся, каб у вас саміх стаяла падвойная аўтэнтыфікацыя і аўтаматычнае выдаленне.

Мы — ваш голас. Дапамагайце нам гаварыць.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

10
Ын / Адказаць
29.07.2022
На мой погляд, вельмі добрае ўзважаннае меркаванне чытача. Пры ўсёй маёй паваге да ўсяго, што Святлана Георгіеўна робіць.
0
нойман / Адказаць
29.07.2022
Как править . не довольны те кто см не смог ничего добиться, если они такие значимые, то почему с ними никто не работает, что они сами ха 2 года сделали.
1
таксама чытач / Адказаць
29.07.2022
просто читатель предлагает  надежный канал наша нива )))).
Помните был такой Сергей Дылевский председатель стачкома МТЗ? сейчас про него никто не пишет.вот оно послушал опытных политиков (Санников) и журналистов (Радина)и объявил стачку ,которая не получилась.еще врало,что бастует 4 млн(точно не помню). Где он теперь? Не может Тихановская слушать всех иначе это все превратиться в балаган.
Прокопьев сначала говорил ,что встречается с западными политиками ни фотографий ,ни сканов переписки нет.работал в силовиками в НАУ тоже ничего не получилось( а были ли силовики?) потом поехал воевать в Украину испугался и свалил в тыл.собрал несколько десятков человек и назвал полком.Это на сколько же бессовестным надо быть,чтобы всех за дураков держать.С кем он хотел Тихановскую мирить с пророссийскими Цепкало,Болкунцом,Макаром,мутную Карачь в штаб затянуть. Да и кто он такой чтобы выступать посредником ? Какая у него репутация в беларуской оппозиции? лично я его не на одном оппозиционном митинге не видел,не слышал,и не читал до 2020 .Прокопьев аферист и пора об этом уже всем сказать.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру