Ёсць адзін нюанс, які на білбордзе не адлюстраваны: польскі дэзерцір павесіўся — прынамсі, дзяржаўныя органы трактуюць гэта менавіта так, — праз некалькі месяцаў пасля таго, як з’явіўся ў Беларусі.

Таксама на выяве ёсць спасылка на псеўдаправаабарончую ініцыятыву лукашэнкаўца Дзмітрыя Белякова, актывістам якой быў перад смерцю Чэчка.

Прапагандысцкае расійскае СМІ «Спутнік» паведамляе, што валанцёрам «Сістэмнай праваабароны» Дзмітрыя Белякова стаў і паслядоўнік Чэчкі — прарасійскі польскі актывіст Марцін Мікалаек, які ў чэрвені папрасіў у Беларусі палітычнага прытулку.

Днямі Мікалаек быў у Брэсцкай крэпасці. Разам з Дзмітрыем Беляковым ён пабываў каля гэтага білборда і запісаў відэа, у якім расказвае пра жахі прапаганды ў Польшчы. Таксама ён асудзіў палякаў за тое, што яны не шануюць Чэчку як героя.

Клас
1
Панылы сорам
16
Ха-ха
58
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6