Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

«Адвакатка сказала, што ён прыйшоў сам, нагамі — на насілках яго не неслі. Ён ішоў павольна і ў напаўсагнутым стане. Схуднелы, моцна асунуўся. Яму дапамагаў ісці хлопец, якога таксама выводзілі — падтрымліваў бацьку за руку», — напісала дачка Аўтуховіча ў фэйсбуку.

Паводле яе слоў, начальнік турмы запэўніў адваката, што турэмныя лекары сочаць за фізічным і псіхалагічным станам Аўтуховіча. Узважванне паказала, што палітвязень страціў каля 20 кг вагі.

Мікалай Аўтуховіч трымае «сухую» галадоўку ў знак пратэсту супраць абмежавання ў перапісцы. Учора і сёння яго не было на судовых пасяджэннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7