Гэта першая размова кіраўнікоў дыпламатычных ведамстваў Расіі і ЗША пасля пачатку 24 лютага поўнамаштабнага ўварвання расійскай арміі на тэрыторыю Украіны.

Як піша Памук, Блінкен ціснуў на Лаўрова, спрабуючы прымусіць Маскву прыняць прапанову ЗША па вызваленні амерыканскіх грамадзян — баскетбалісткі Брытні Грайнер і экс-марпеха Пола Уілана, якія знаходзяцца там у зняволенні.

Напярэдадні паведамлялася, што Блінкен мае намер прапанаваць Лаўрову вызваліць амерыканцаў, абмяняўшы іх на расійскага бізнэсоўца Віктара Бута, які знаходзіцца ў зняволенні ў ЗША.

Летам 2020 года Уілан быў асуджаны да 16 гадоў калоніі па абвінавачванні ў шпіянажы. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Грайнер была затрыманая ў аэрапорце «Шарамеццева» ў лютым. Яе абвінавачваюць у кантрабандзе наркотыкаў, паколькі ў яе багажы знайшлі гашышны алей для вейпа.

Расіянін Віктар Бут быў у 2011 годзе прызнаны вінаватым у незаконным гандлі зброяй і асуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0