54— і 22-гадовы супрацоўнікі мясцовай арганізацыі праводзілі работы па ачыстцы каналізацыі. Знаходзячыся ў калодзежы на глыбіні каля 10 метраў, яны страцілі прытомнасць.

Экстраныя службы, якія прыбылі на месца, рабочых выратаваць не змаглі, яны памерлі на месцы.

Па папярэдняй інфармацыі, падчас апускання мужчыны не выкарыстоўвалі сродкі індывідуальнай абароны.

Лідскі райаддзел СК праводзіць праверку.

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
2