«Таму я ўпэўнены, што праз месяц-другі ў нас паляцяць барты нашых украінскіх авіякампаній, якія базуюцца сёння ў Еўропе», — заявіў кіраўнік Закарпацкай абласной рады Уладзімір Чубырка.

Цяпер у аэрапорце вядуцца адпаведныя падрыхтоўчыя работы. Гэта раней быў невялікі правінцыйны аэрапорт, з якога рабіліся толькі ўнутраныя рэйсы. Пабудаваны ён быў яшчэ ў 1929 годзе, калі Закарпацце было часткай Чэхаславакіі. Карыстанне ўзлётна-пасадачнай паласой рэгулюецца міждзяржаўнымі дамовамі.

Клас
26
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2