Як сцвярджаецца ў сюжэце АНТ, на конкурс лагатыпаў і слоганоў беларускіх тавараў даслалі 400 работ, найлепшымі з іх выбралі толькі тры.
Пераможцам стаў Анатоль Гатоўчык, які спалучыў у сваім дызайне зубра, славянскія руны і крыж Сварога.
Другое месца заняла адаптаваная эмблема савецкага ГОСТа, а на трэцім месцы аказаўся ромб з картай Беларусі пясочна-карычневага колеру.
Як кажуць прапагандысты, менавіта гэта — «колер зямлі, урадлівасці і стабільнасці».
Пераможцаў узнагародзілі камп’ютарам, веласіпедам і тэлевізарам беларускай вытворчасці, а таксама кожнаму далі па цішотцы з мерча Лукашэнкі.





