Раней пасылкі ўнутры краіны для фізічных асобаў каштавалі ў паўтара разы даражэй — 4,5 беларускіх рублёў.

У выпадку, калі вага пасылкі будзе звыш 1 кг і да 50 кг, спаганяецца дадатковая плата за адпраўленне (незалежна ад масы пасылкі) у 4 рублі. Акрамя таго, за кожны кілаграм прыйдзецца яшчэ даплаціць 75 капеек.

Актуальную інфармацыю аб кошце паслуг можна паглядзець на сайце «Белпошты» ў раздзеле «Тарыфы». 

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0