«У мяне з 2019 года не атрымлівалася абнавіць свой рэкорд у Беларусі — дзесьці праз стрэс, дзесьці праз ціск. У нас былі рознагалоссі з трэнерам і галоўным трэнерам. У Польшчы я адчула сябе значна вальней і лягчэй. У мяне павялічылася нагрузка, але трэніроўкі ідуць у асалоду. Я ізноў адчула, што гэта маё пакліканне», — падзялілася спартсменка з сайтам Tribuna.com.

Пасля такіх вынікаў растуць шанцы на хуткую змену спартыўнага грамадзянства Казлоўскай і ясней бачыцца перспектыва яе ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях — 2024, міма якіх беларуская зборная з вялікай верагоднасцю пралятае.

Клас
33
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0