Праваахоўнікі знайшлі ў выпусках прыкметы злачынства па артыкулах за «фэйкі» і «дыскрэдытацыю» ўзброеных сіл Расіі.
Матэрыялы перадалі ў Следчы камітэт, які будзе вызначаць, ці трэба распачынаць крымінальную справу.
У красавіку ў Савіна выйшаў ролік, дзе ён абмяркоўвае вайну з украінскімі футбалістамі і бежанцамі. Тады блогер заявіў, што паміж страхам і сумленнем ён выбірае сумленне.
З-за сваёй пазіцыі КраСава быў вымушаны з’ехаць з Расіі.
Пасля выбараў у Беларусі блогер рабіў відэа пра рэпрэсіі ў беларускім спорце, гібель Мікіты Крыўцова і пераслед Аляксандра Івуліна.