Цэнтральнай зоркай свята быў тагачасны рэктар Аляксандр Казулін — на фота ён нібы персанаж Леанарда Ды Капрыа ў «Вялікім Гэтсбі».

У лічбавым архіве БДУ знайшліся фота з карпаратываў іншых гадоў, на якіх таксама было шмат чаго цікавага. Невядома, ці ладзіліся такія шыкоўныя святы да і пасля Казуліна, прынамсі, у архіве такіх звестак няма.

У 1999-м у Мінску выступалі Юрый Антонаў і Філіп Кіркораў.

Праз год на шыкоўнае свята запрасілі брытанскі гурт Smokie, спевака Валерыя Меладзэ і гумарыста Міхаіла Еўдакімава.

У 2001 годзе ў Мінск прыехаў эпатажны Валерый Лявонцьеў.

Аляксандр Казулін узначальваў галоўную ВНУ краіны з 1996 па 2003 год. Таксама некаторы час ён уваходзіў ва урад Беларусі ў якасці старшыні Рады рэктараў ВНУ Беларусі, члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук.

У 2003 годзе страціў пасаду рэктара ў выніку скандала вакол прадпрыемства «Унідрагмет БДУ», адкуль скралі амаль 35 тон золата. 

Праз тры гады быў кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, пасля выбараў быў затрыманы і асуджаны на 5,5 года. У 2008-м быў памілаваны ўказам Лукашэнкі.

Клас
2
Панылы сорам
29
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3