Фота: komkur.info
У Бабруйску дэсантнікі адзначылі свой дзень маршам па горадзе. Прычым у першых шэрагах калоны мужчына ў ваеннай форме нёс расійскі сцяг.
Фота: komkur.info
Фота: komkur.info
У Віцебску ў 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. Там адбыўся паказ вайсковай тэхнікі. І таксама не абышлося без расійскага сцяга.
Фота: Віцьбічы
Фота: Віцьбічы
Фота: Віцьбічы
У брэсцкай брыгадзе спецаперацый дзень дэсантніка адзначылі арыгінальна: адзін круціў «сонейкі» на турніку, усталяваным проста на кузаве грузавіка, другі цягнуў за сабой УАЗікі.
У Салігорску дэсантнікі наведалі дзяўчынку Леру Слівец, якая мае інваліднасць.
Яна скончыла дзіцячы сад, таму мужчыны падарылі шмат падарункаў да школы і ласункаў. А таксама перадалі грошы і прывезлі шары, на адным з якіх была фраза: «Вер у сябе, і ў цябе ўсё атрымаецца».





