Аўтуховіч пасля 23 дзён галадоўкі папіў гарбаты
59-гадовы Мікалай абвясціў «сухую галадоўку» 11 ліпеня, пратэстуючы супраць таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і не дастаўляюць газет. Адміністрацыя СІЗА Гродзенскай турмы №1 паведаміла, што 2 жніўня вязень выпіў гарбаты, а ўчора яму ставілі кропельніцу. Такую інфармацыю атрымалі сваякі Аўтуховіча, піша «Радыё Свабода».
2 жніўня яго зноў не было на паседжанні, ён адмовіўся ісці, бо не здолеў бы дайсці сам. Учора стала вядома, што яму перадалі адзін ліст ад маці. Ці працягне ён галадоўку, пакуль няясна. Паводле заяваў Мікалая, ён не спыніць яе, пакуль яму не пачнуць аддаваць лісты ад маці і іншых людзей.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ
а з гарбатай - гэта ўвогуле ўжо не галадоўка. можна толькі ваду