У ліпені здабыча «Газпрама» склала 24 млрд кубаметраў, што на 36% ніжэй, чым на год раней.

Спад, які пачаўся вясной пасля прыпынення трубаправода «Ямал-Еўропа» і адключэннем паставак краінам, якія адмовіліся плаціць паводле схемы «ў рублях», узмацняецца кожны месяц: у красавіку ён складаў 10% год да года, у траўні — 14%, у чэрвені — 30%.

Экспарт «Газпрама» ў ліпені склаў толькі 6,4 млрд кубаметраў, а ў параўнанні з тым жа месяцам 2021 года абваліўся на 58%.

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1