«Рассельгаснагляд у ходзе лабараторнага маніторынгу выявіў у дзіцячым харчаванні дзвюх беларускіх кампаній рэшткавы змест антыбіётыкаў і супрацьзапаленчага прэпарата», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Рэшткавая колькасць антыбіётыкаў была выяўленая ў раслінна-мясным пюрэ «Лазання з ялавічынай і агароднінай» для дзяцей ранняга ўзросту (вытворца ТАА «Белфуд Прадакшн»), вядомае пад назвай «Маленькое счастье». А таксама ў мясных кансервах «Пюрэ з ялавічыны» і «Індычка» для харчавання дзяцей з 6 месяцаў і ранняга ўзросту вытворцы ТАА «ЛВЛ Эвалюшн», вядомых пад назвай «Ложка в ладошке».

У Рассельгаснаглядзе папярэдзілі, што, калі парушэнні будуць выяўленыя паўторна, пастаўкі дзіцячага харчавання будуць абмежаваныя.

Доля беларускіх вытворцаў дзіцячага харчавання на расійскім рынку апошнім часам узрасла на фоне сыходу заходніх кампаній з Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1