Кінатэатр Olympia Music Hall у Парыжы. Фота ілюстрацыйнае
Новая кіназала Vegas — гэта 16 ложкаў, разлічаных на 32 гледачы. Матрацы і падушкі на ложках — артапедычныя. Кожны ложак будзе абсталяваны індывідуальным асвятленнем. Для тых, каму будзе холадна падчас прагляду фільма, прадугледжаныя пледы.
Цана квіткоў на «ляжачыя» сеансы ў новай кіназале будзе стартаваць ад 44 рублёў. Усё залежыць ад дня тыдня і часу сутак сеансу. Паведамляецца, што адзін квіток будзе разлічаны адразу на дзве асобы.