Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Канадская кампанія Candy Funhouse прадае ў інтэрнэце розныя кандытарскія вырабы — ад шакаладных батончыкаў да жвачкі і лакрыцы. Нядаўна фірма абвясціла, што шукае «дырэктара па салодкім», і апісанне вакансіі прывабіла тысячы прэтэндэнтаў, піша CNN.

Вакансія прадугледжвае працу дома і заробак памерам 78 тысяч амерыканскіх даляраў на год (то-бок 100 тысяч канадскіх). Дырэктар па салодкім будзе мець наступныя абавязкі: весці пасяджэнні рады па салодкім, быць галоўным дэгустатарам… і іншыя вясёлыя рэчы.

Канадцы апублікавалі вакансію ў ліпені, і на сёння яны атрымалі ўжо некалькі тысяч заявак ад прэтэндэнтаў. Кіраўнік Candy Funhouse Джамал Хеджазі расказаў, што кампанія нават атрымоўвала відэазаяўкі ад цэлых сем’яў, якія прапаноўвалі падзяліць унутры сям’і як абавязкі па дэгустацыі, так і заробак. Але Хеджазі разумее, чаму людзям так падабаецца вакансія: «Уявіце сабе свае найлепшыя ўспаміны, звязаныя з салодкім, і тое, што цяпер гэта ўсё будзе акружаць вас кожны дзень на працы».

Вакансія адкрытая для прэтэндэнтаў узростам ад пяці гадоў, хаця такім маленькім кандыдатам, напэўна, для працы спатрэбіцца дазвол бацькоў. Шмат бацькоў знялі на відэа тое, як іх дзеці запаўняюць заяўку на працу ў Candy Funhouse, і апублікавалі гэта ў сеціве.

Хеджазі таксама абверг паведамленні з сацсетак пра тое, што дырэктар па салодкім будзе павінен з’ядаць 3500 цукерак і іншых слодычаў за месяц (менавіта столькі відаў салодкага прадае кампанія). Кіраўнік Candy Funhouse патлумачыў, што ў такім выпадку гаворка будзе ісці пра 117 слодычаў штодзень, а гэта занадта шмат.

У Японіі прадалі адну вішаньку за 300 даляраў. Як такое магчыма?

Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1