Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), з пачатку траўня ва ўсім свеце за межамі Афрыкі выяўлена больш за 18 тысяч выпадкаў воспы малпаў, большасць з іх — у Еўропе. Прычым у Іспаніі зафіксаваныя дзве смерці.

Літва ж замовіла каля 1,4 тысячы доз вакцыны супраць гэтага захворвання. Кантактныя асобы будуць вакцынавацца, магчымасці прафілактычнай вакцынацыі не будзе. Вакцынацыя супраць воспы не праводзіцца ў Літве з 1980 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0