Інцыдэнт адбыўся 5 мая, паведамляе Intex-press.by
П'яны мужчына са стацыянарнага тэлефона патэлефанаваў у КДБ і паведаміў пра тое, што 9 мая будзе нанесены ўдар высокадакладнай зброяй па пэўных аб'ектах Рэспублікі Беларусь.
У дачыненні да 46-гадовага мужчыны распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справа накіраваная ў суд.





