«Калі гаварыць пра нашых абітурыентаў, то хацеў бы адзначыць, што ў гэтым годзе колькасць бюджэтных месцаў у нашы ўстановы вышэйшай адукацыі склала практычна 28000. Калі казаць пра недабор, ён склаў усяго 214 месцаў. Гэта сведчыць пра тое, што гэта менш чым 1% ад усіх месцаў. Усе нашы ВНУ сілавога блока ў поўным аб'ёме выканалі прыём нашых абітурыентаў», — распавёў міністр.

Ён таксама адзначыў, што ў такія ВНУ прыходзяць людзі зусім не выпадкова: «Гэта людзі матываваныя і падрыхтаваныя, да якіх прад'яўляюцца вельмі сур'ёзныя патрабаванні».

У Акадэміі МУС больш за 200 чалавек абітурыентаў засталіся за рысай прахадных балаў. Аднак міністр сказаў, што гэта той рэзерв, які можа быць выкарыстаны пры паступленні ў наступным годзе.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1