Адкінуўшы містыку і азірнуўшыся па баках, вясковец заўважыў, што ў доме не хапае яшчэ сяго-таго, у тым ліку мабільных тэлефонаў. Мужчына неадкладна набраў «102».
Прыехала следча-аператыўная група са спецыялістам Талачынскага МРА Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, які выявіў сляды пальцаў рук.
Хутка было ўстаноўленае супадзенне з адбіткамі раней судзімага за крадзеж жыхара суседняй вёскі.
Падазраваны быў затрыманы. Заведзеная крымінальная справа.